Беларуская Служба

Палова палякаў занепакоеная магчымасцю вайны

29.03.2024 11:25
Сацыялагічныя апытанні сведчаць пра тое, што польскае грамадства адчувае прыгнечанасць перспектывай вайны.
     .
Знішчаны расійскай ракетай дом у Харкаве. Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

Даследаванні паказваюць, што 49 працэнтаў палякаў падзяляюць вельмі моцную занепакоенасць чаканай вайной, сказаў Марцін Дума, кіраўнік Інстытуту рынкавых і сацыяльных даследаванняў. Як сказаў даследчык у 1 праграме Польскага радыё, выпадковыя размовы з палякамі паказваюць, аднак, што гэтая лічба не адлюстроўвае поўнага памеру групы людзей, якія адчуваюць сябе прыгнечанымі перспектывай вайны.

«Гэтая вайна з'яўляецца вельмі сур'ёзнай часткай таго, пра што мы думаем - тым больш, што апошнія два месяцы былі поўныя неканструктыўнай інфармацыі», - адзначыў Марцін Дума. «Незалежна ад таго, калі гэта адбудзецца, гэта даволі стрэсавая перспектыва», - дадаў кіраўнік ІБРіС.

Прэм’ер-міністр Дональд Туск у інтэрв'ю шасці еўрапейскім газетам заявіў, што «вайна больш не з'яўляецца справай мінулага». Кіраўніка польскага ўраду спыталі, ці непазбежная вайна НАТО з Расіяй. Ён сказаў, што занепакоенасць вайной усё больш шырока распаўсюджваецца як сярод сусветных лідараў, так і сярод самых блізкіх да яго людзей.

ПР/юл